wd wp Пошук:

Мікалай Васільевіч Гнацюк

Мікалай Васільевіч Гнацюк (нар. 14 верасня 1952, с. Нэмырыўка, Старакасцянтыніўскага раёна, Хмяльніцкай вобласці, Украіна) — украінскі эстрадны спявак. Народны артыст Украінскай ССР.

Біяграфія

Скончыў Ровенскі педагагічны інстытут (музычна-педагагічны факультэт).

Творчую кар’еру пачаў у ансамблі «Мы-адэсіты». Падчас службы ў радах Савецкай арміі спяваў у ансамблі 8-й гвардзейскай арміі ГСВГ у г. Веймары (ГДР).

Вучыўся ў студыі Ленінградскага мюзік-хола і паралельна гастраляваў з ВІА «Дружба».

У 1978 годзе стаў пераможцам другога конкурсу артыстаў эстрады Украіны ў Запарожжы.

У 1979 годзе заняў трэцяе месца на VI Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады.

У 1980 годзе атрымаў Гран-пры конкурсу эстраднай песні ў Дрэздэне (песня Д. Тухманава «Я з табой танцую»).

У 1980 годзе заняў першае месца фестывалю Інтэрбачанне ў Сопаце (песня Р. Паўлса «Танец на барабане»).

Шырока вядомыя песні Гнацюка «Танец на барабане», «Птушка шчасця», «Малінавы звон», «Белыя аканіцы».

Удзельнік міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у г. Віцебску, міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты Шлягер» у г. Магілёве.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Звання «Ганаровы грамадзянін г. Магілёва» ўдастоены ў 2002 годзе за вялікі ўклад у развіццё Нацыянальны культур Рэспублікі Беларусь і Украіны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Украінскай ССР
Катэгорыя·Народныя артысты Украінскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта