wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Драздоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драздоў. Мікалай Васілевіч Драздоў (18 лістапада 1913, Кастрама — 14 сакавіка 2006, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 па 1973 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[1].

Творчасць

Дом па праспекце Незалежнасці, 89[d]
Дом палітасветы па вул. Я. Купалы

Асноўныя працы: кінатэатр «Радзіма», клуб УПК «Спартак»[2], жылыя дамы ў пасёлку аўтазавода (19481950), па вул. Леніна (1952), Ленінскім праспекце (1960), Дом палітасветы па вул. Я. Купалы (1956)[1], праект панарамнага кінатэатра на 2420 месцаў на рагу вуліц Я. Купалы і Куйбышава[2][3] у Мінску, зала-манеж у спартлагеры «Стайкі» пад Мінскам (1968), жылы дом на Прывакзальнай плошчы ў Гродне (1967), пансіянат «Атоліна» ў Мінскай (1968), дом адпачынку «Хваёвы бор» у Брэсцкай (1970) абласцях[1], будынак сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобласці[2].

Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, праекты), малюнкі і фотаздымкі сяброў захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены асабіста[4].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Дроздов Николай Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. 1 2 3 Дроздов Николай Васильевич, архитектор. Информация о фонде
  3. Когда-то в столице было более двадцати кинотеатров Архівавана 5 чэрвеня 2020.
  4. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастраме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта