wd wp Пошук:

Мікалай Арсенавіч Пашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашкевіч. Мікалай Арсенавіч Пашке́віч (20 мая 1936, Гарадзішча, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 14 сакавіка 1972) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 мая 1936 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Гарадзішча Вілейскага павета Віленскага ваяводства (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці)[1]. Пасля заканчэння Халмоўскай пачатковай школы вучыўся ў Сваткаўскай сярэдняй школе. Пасля школы служыў у Савецкай Арміі, потым вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1963 годзе. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Сваткаўскай сярэдняй школе, потым стаў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Узначальваў гурток паэзіі «Маладая рунь», выпускаў насценную газету і альманах[2]. Пісаў вершы, літаратуразнаўчыя артыкулы. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР, але па стане здароўя не змог яе скончыць і вярнуўся да працы ў школе[1]. У 1968 годзе выдаў кнігу «З вопыту работы літаратурнага гуртка…». У кнізе распавядаецца пра работу школьнага гуртка беларускай літаратуры, у пасяджэннях якога прымалі ўдзел беларускія пісьменнікі Янка Брыль, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Іван Навуменка, Максім Танк і іншыя[3]. Памёр 14 сакавіка 1972 года. Пахаваны на могілках вёскі Гарадзішча. Помнік, зроблены скульптарам Іванам Міско, нагадвае сонечны прамень, у верхняй частцы якога змешчаны бронзавы барэльеф з профілем маладога настаўніка[4].

Памяць

Памяці настаўніка Васіль Быкаў прысвяціў аповесць «Абеліск», Алег Лойка — верш «Каліны», Апалінарый Пупко — карціну «Памяць». Міколе Пашкевічу прысвечаны раздзел экспазіцыі ў Мядзельскім музеі народнай славы[3]. Пакінуў памяць і ў сэрцах аднавяскоўцаў. Паколькі ў вёсцы была адна студня, настаўнік узняў пытанне аб будаўніцтве водаправода, але атрымаў адмову. Тады ён зрабіў за свае грошы свідравіну[2].

Зноскі

  1. 1 2 Сяргей Шапран. «Лёс такіх заўжды самы трагічны»: Выбранае з перапіскі Васіля Быкава і Міколы Пашкевіча // Роднае слова. — 2011. — № 6 (282). — С. 7.
  2. 1 2 “Сваю я людзям цеплыню аддам і сэрцам, і душой”. Нарачанская зара (12 студзеня 2017). Праверана 10 верасня 2020.
  3. 1 2 Г. А. Каханоўскі. Пашкевіч Мікалай Арсенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 247.
  4. Аркадзь Жураўлёў. Без любові да вучня няма настаўніка: Слова пра Міколу Пашкевіча // Роднае слова. — 2011. — № 7 (283). — С. 85.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая