wd wp Пошук:

Мікалай Антонавіч Ждановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ждановіч. Мікалай Ждановіч (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1927 г. у в. Вольна Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней Гарадзішчанскі раён Баранавіцкай вобласці).

У 19461947 г. далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая ставіла за мэту змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду беларусаў і незалежнасць Беларусі. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая савецкімі спецслужбамі ў сувязі з арыштамі сябраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ выдаў уладам савецкі агент Алесь Бажко). Пачаліся таксама арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі.

Мікалай Ждановіч быў арыштаваны 10 кастрычніка 1947 г. Паводле матэрыялаў справы ў гэты момант не працаваў. Асуджаны 18 кастрычніка 1947 г. судовым ворганам як член антысавецкай арганізацыі паводле артыкулу 63-1 і 76 КК БССР на 8 гадоў савецкіх канцлагераў у Комі АССР.

Рэабілітаваны 3 кастрычніка 1956 г. Вярхоўным Судом БССР. Справа нумар 6816-С захоўваецца ў УКГБ Брэсцкай вобласці.

Далейшы лёс не вядомы.

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»