wd wp Пошук:

Мікалай Андрэевіч Тырса

Мікалай Андрэевіч Тырса (руск.: Никола́й Андре́евич Ты́рса; 27 красавіка (9 мая) 1887 — 10 лютага 1942) — савецкі жывапісец, графік, спецыяліст прыкладнога мастацтва і педагог, прадстаўнік ленінградскай школы пейзажнага жывапісу. Адзін са стваральнікаў ленінградскай школы кніжнай графікі.

Біяграфія

Мікалай Андрэевіч Тырса нарадзіўся ў сяле араліі Эрыванскай губерні (цяпер Аралык, Турцыя) у сям’і афіцэра Кубанскага казацкага войска.

У 1905—1909 навучаўся з перапынкамі на архітэктурным аддзяленні Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (курс навучання не скончыў) і ў прыватнай Школе жывапісу і малявання Л. Званцавай у Л. Бакста і М. Дабужынскага (1906—1910).

Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю — у Петраградскай Акадэміі Майстэрстваў, Дзяржаўных мастацка-прамысловых майстэрняў (1918—1922) і Ленінградскім інстытуце грамадзянскіх інжынераў (1924—1942).

З 1921 года Тырса пачаў займацца кніжнай графікай. Першай яго працай у гэтым кірунку было афармленне кнігі «Камедыя пра цара Максіміліяна, непакорлівыя сына ягонага Адольфа».

У 1940-41 гг. працаваў разам з В. І. Мухінай ў эксперыментальным цэху Ленінградскай люстраной фабрыкі, займаючыся дызайнам вырабаў са шкла (графінаў, шклянак, ваз). 14 чэрвеня 1941 гады ў Рускім музеі ў Ленінградзе адкрылася першая і апошняя прыжыццёвая персанальная выстава твораў мастака.

29 студзеня 1942 гады цяжка хворы мастак быў эвакуіраваны з блакаднага Ленінграда. Памёр 10 лютага 1942 гады ў Волагдзе.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. 1 2 Тырса Николай Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Nikolai Andreevich Tyrsa // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрыванскай губерні
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Волагдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных