wd wp Пошук:

Мікалай Андрэевіч Максімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Максімовіч. Мікалай Андрэевіч Максімовіч (нар. 10 красавіка 1956, в. Крамно, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (2013), прафесар (2014).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1984).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1984; кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт, 1984—1991; педыятрычны факультэт, кафедра педыятрыі № 2, асістэнт, дацэнт, 1991—2011, з 2011 — 1-я кафедра дзіцячых хвароб, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: кісларод крыві; дзіцячая гематалогія, кардыялогія, пульманалогія; клінічныя эфекты аксіда азоту, дысфункцыя эндатэлію; фактары рызыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі ў дзяцей.

Узнагароды

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2009).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»