У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. Мікалай Аляксандравіч Новік (11 снежня 1963, в. Дубейкі, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (2003).
Скончыў Грозаўскую сярэднюю школу (в. Грозаў, Капыльскі раён), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990) па спецыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура», аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, універсітэце імя Л. Этвеша (Будапешт, Венгрыя), Віленскім педагагічным універсітэце (Вільня, Літва).
Сфера навуковых зацікаўленняў — гісторыя і культура беларускай літаратурнай мовы. У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Лексіка Статута ВКЛ 1588».