wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Нечыпарэнка

Мікалай Аляксандравіч Нечыпарэнка (нар. 26 лістапада 1946, г. Малын, Жытомірская вобласць, Украіна) — беларускі ўрач-анколаг, уролаг. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2009). Член-карэспандэнт Польскага навуковага таварыства ўролагаў (2009). Член Праўлення Беларускай асацыяцыі ўролагаў (1987).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1980, медыка-псіхалагічны факультэт, 2-ая кафедра хірургічных хвароб, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: праблемы анкауралогіі; урагенікалогія; хуткая ўралогія.

Узнагароды

Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2008), ганаровыя граматы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2008, 2012), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе