wd wp Пошук:

Мікалай Альфрэдавіч Платэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Платэ. Мікалай Альфрэдавіч Платэ́ (4 лістапада 1934, Масква — 16 сакавіка 2007, Масква) — савецкі і расійскі хімік, спецыяліст па палімерах. Акадэмік АН СССР (1987), галоўны вучоны сакратар РАН (1996—2001).

Біяграфія

М. А. Платэ — унук выбітнага рускага хіміка акадэміка М. Д. Зялінскага і сын прафесара МДУ А. Ф. Платэ(руск.) бел.[2]. Маці — мастачка Раіса Мікалаеўна Зялінская-Платэ.

Акадэмік Мікалай Платэ быў адным з выбітных прадстаўнікоў расійскай палімернай навукі, вучнем акадэміка В. А. Каргіна(руск.) бел. і адзін з першых выпускнікоў кафедры высокамалекулярных злучэнняў Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава (разам з акадэмікамі В. А. Кабанавым(руск.) бел. і М. П. Бакеевым(руск.) бел.).

Быў буйным арганізатарам навукі і адным з кіраўнікоў Расійскай акадэміі навук.

Стварыў колькасную тэорыю рэакцыйнай здольнасці функцыянальных груп макрамалекул як навуковай асновы мадыфікацыі палімерных матэрыялаў, адкрыў тэрматропныя вадка-крышталічныя палімеры з мезагеннымі групамі, што прывяло да стварэння новага пакалення вадка-крышталічных палімераў і кампазітных матэрыялаў для оптыкі, электронікі і іншых галін высокіх тэхналогій. Сярод яго навуковых адкрыццяў стварэнне арыгінальнага напрамку ў галіне палімерных матэрыялаў медыка-біялагічнага прызначэння — селектыўных сарбентаў для дэтаксікаціі арганізму чалавека, а таксама біясумяшчальных палімерных матэрыялаў для пратэзаў, органаў і тканак[2].

Пад кіраўніцтвам Платэ ўдалося вырашыць прынцыпова важную праблему стварэння новай безын’екцыйнай лекавай формы інсуліну для лячэння дыябету, якая паспяхова прайшла клінічныя выпрабаванні.

У якасці члена Дзяржаўнай камісіі РФ па хімічным раззбраенні і члена Бюро Савета бяспекі РФ Платэ з’яўляўся адным з распрацоўшчыкаў дактрыны хімічнай і біялагічнай бяспекі краіны, зацверджанай прэзідэнтам РФ, і прымаў актыўны ўдзел у рэалізацыі праграмы знішчэння хімічнай зброі.

Быў адным з аўтараў і каардынатараў работ па выкарыстанні арыгінальнай ракетнай тэхналогіі і дызельных рухавікоў для знішчэння таксічных хімічных рэчываў, уключаючы хімічную зброю, і для хімічнай перапрацоўкі прыроднага газу ў экалагічна бяспечныя віды паліва.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве побач з маці.

Сям’я

Першая жонка, Наталля Васільеўна Шахава (нар. 1999); дзеці: Аляксей (1959—2020[3]), Кацярына (нар. 1972). Другая жонка, Вольга Мікалаеўна Эмануэль, Дачка акадэміка М. М. Эмануэля(руск.) бел..

Званні і пасады

Асноўныя працы

Узнагароды

За дасягненні ў галіне навукі быў ўдастоены розных узнагарод.

Зноскі

  1. 1 2 Платэ Николай Альфредович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Мемориальный кабинет академика Н.А. Платэ Основные даты жизни и деятельности академика Н.А.Платэ. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2016.
  3. События 2020 г. (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2020.
  4. 1 2 3 РАН Платэ Николай Альфредович.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Галоўныя навуковыя сакратары Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты РАН
Катэгорыя·Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Хімікі Расіі
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных