У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікаў. Мікалай Акімавіч Новікаў (1910, в. Пазнякова, Мурамскі павет, Уладзімірская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Гарадская акруга Навашынская, Ніжагародская вобласць, Расія — 4 лютага 1949) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
У 1927—1933 гадах і ў 1936—1937 гадах на камсамольскай і прафсаюзнай рабоце ў Горкаўскай вобласці. Працаваў сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром РК КП(б)Б. З верасня 1941 года на фронце. У партызанах з мая 1942 года, у кастрычніку 1942 — красавіку 1943 года камісар 3-й Беларускай партызанскай брыгады, адначасова ў жніўні 1942 — маі 1943 года першы сакратар Полацкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года — першы сакратар Полацкага райкама КП(б)Б, з 1945 года — сакратар гаркама партыі, загадчык аддзела Полацкага абкама КП(б)Б.
Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.