wd wp Пошук:

Мікалай Ільясавіч Азаматаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азаматаў. Мікала́й Ілья́савіч Азама́таў (нар. 1938 у ауле Адамій Чырвонагвардзейскага раёна, Краснадарскі край) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь (20032009).

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі і Беларускай інжынерна-тэхнічнай акадэміі. Ганаровы радыст СССР.

У 1967—1976 — начальнік тэхнічнага бюро, вядучы інжынер, начальнік лабараторыі, намеснік начальніка, начальнік аддзела на Мінскім электрамеханічным заводзе.

У 1976—1987 — намеснік начальніка аддзялення, начальнік комплекснага тэматычнага аддзялення, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі.

У 1987—1998 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер НВА (з 1996 года ДНВА) «Агат» — першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер НДІ СА (з 1996 года ДП «НДІ СА»).

У 1998—2003 гадах — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар ДП «НДІ СА», генеральны канструктар па аўтаматызаваным сістэмам кіравання і інфармацыйных тэхналогіях Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар УП «НДІ СА».

30 снежня 2003 года прызначаны старшынёй утвораннага Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]

4 снежня 2009 вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ў сувязі з выхадам у адстаўку.[2]

Навуковая дзейнасць

Аўтар 69 навуковых прац, у тым ліку 12 вынаходак.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Айчыны III ступені, двума медалямі. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка, асваенне ў вытворчасці і экспартная пастаўка новага пакалення палявой аўтаматызаванай сістэмы кіравання групоўкай ракетных войск».

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2003 года № 600 «Аб прызначэнні М. І. Азаматава Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4снежня 2009 года № 574 «Аб вызваленні М. І. Азаматава ад пасады Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадарскім краі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вынаходнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ