wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Друцкі-Любецкі. Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. да 1633 — пам. паміж 9 чэрвеня 1668 і 4 чэрвеня 1671[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк»[2]. Нарадзіўся ў сям’і Івана (Яна) Рыгоравіча, падстарасты аршанскага (16211640), і ягонай першай жонкі N. Лавейка[1].

Стольнік мсціслаўскі (1668)[1].

Валодаў маёнткамі Лунін і Пагост у Пінскім павеце, праз шлюб з Крысцінай Статкевіч-Заверскай, дачкой Багдана Статкевіча, набыў вялікі маёнтак Любавічы ў Аршанскім павеце[2].

Сям’я

У шлюбе з Крысцінай Багданаўнай Статкевіч-Заверскай (пам. да 4 чэрвеня 1671), дачкой кашталяна навагрудскага Багдана Статкевіча, меў трох сыноў[1]:

Сыны ў дзяцінстве знаходзіліся пад апекай ваяводы троцкага князя Марцыяна Агінскага, маршалка вялікага літоўскага князя Гілярыя Палубінскага, пісара літоўскага князя Міхала Друцкага-Сакалінскага[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Глінскі, 2016
  2. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1630 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Стольнікі мсціслаўскія