wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Багалюбаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багалюбаў.

Мікалай Іванавіч Багалюбаў (руск.: Никола́й Ива́нович Боголю́бов; 1899-1980) — савецкі акцёр тэатра, кіно і дубляжу, народны артыст РСФСР (1945). Лаўрэат шасці Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1946, 1947, 1949, 1950). Член ВКП (б) з 1950 года.

Біяграфія

Мікалай Іванавіч Багалюбаў нарадзіўся 10 (22) кастрычніка 1899 года ў вёсцы Іванаўскае (цяпер Ліпецкая вобласць). Вучыўся ў студыі пры Разанскім драматычным тэатры. У 1920 годзе быў прызваны ў армію; выступаў у самадзейным Чырвонаармейскім калектыве. Пасля дэмабілізацыі зноў працаваў у Разані. На тэатральнай сцэне выканаў ролі: Бессяменаў (Мяшчане), Клешч і Сацін (На дне), Дорн (Чайка).

У 1922 годзе пераехаў у Маскву. У 1926 годзе скончыў студыю ГЭКТЕМАС — студыю пры Тэатры РСФСР (пасля Тэатр ім. Ус. Меерхольда). Быў акцёрам гэтага тэатра з 1923 года. У 1929 годзе выканаў ролю гераічнага важака партызанскіх атрадаў Чуба (п’еса Камандарм-2). У 1938—1958 гадах — акцёр МХАТ ім. М. Горкага. Аўтар п’есы «Нябачны фронт» («Будзьце пільныя»).

У 1931 года Мікалай Багалюбаў здымаўся ў кіно. На працягу больш чым 30 гадоў неаднаразова гуляў у кіно К. Я. Варашылава. Сын — артыст Ю. М. Багалюбаў.

Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Зноскі

  1. http://calendar.lib48.ru/all-dates/bogolyubov-nikolaj-ivanovich-1899-1980
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раненбургскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»