wd wp Пошук:

Міжнародны цэнтр правоў прафсаюзаў

Міжнародны цэнтр правоў прафсаюзаў (МЦПП) (англ.: International Centre for Trade Union Rights (ICTUR)) — міжнародная праваабарончая арганізацыя, якая спецыялізуецца на абароне правоў прафсаюзаў, прафсаюзных актывістаў і дзеячаў. Арганізацыя была заснавана ў 1987 годзе і мае акрэдытацыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Міжнароднай арганізацыі працы.

Арганізацыя займаецца маніторынгам і кантролем за выкананнем правоў прафсаюзаў у больш чым 50 краін свету, у тым ліку і ў Беларусі[1][2].

Зноскі

  1. Intervention letter: raids and arrests of trade unionists (2017) Архівавана 29 кастрычніка 2020. // ICTUR
  2. Intervention letter: conviction of trade unionists (2018) Архівавана 29 кастрычніка 2020. // ICTUR

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі