wd wp Пошук:

Міжнародны аэрапорт Сунан

Пхеньянскі міжнародны аэрапорт Сунан (кар. 평양순안국제공항, 平壤順安國際空港) (IATA: FNJICAO: ZKPY) — асноўны аэрапорт Паўночнай Карэі, галоўны транзітны вузел дзяржаўнай авіякампаніі Air Koryo. Размешчаны за 24 км ад цэнтра Пхеньяна.

Апісанне

Станам на 2011 год рэжым працы аэрапорта летам — з 6:00 да 22:00, а зімой — з 7:00 да 21:00.

Сунан мае 2 узлётна-пасадачныя паласы (01/19 і 17/35), станам на 2022 год аэрапорт эксплуатуе адну ўзлётна-пасадачную паласу (17/35).

У аэрапорце базуецца нацыянальная дзяржаўная авіякампанія Air Koryo.

У 2011 годзе пачалася рэканструкцыя аэрапорта. Да ліпеня 2015 года быў пабудаваны новы тэрмінал.

Гісторыя

Па заканчэнні савецка-японскай вайны у перыяд з верасня 1945 года па 1949 год на аэрадроме базіравалася 252-я штурмавая авіяцыйная Чырванасцяжная дывізія на самалётах Іл-2 і Іл-10, у лютым 1949 года пераназваная ў 109-ю штурмавую авіяцыйную Чырванасцяжную дывізію.

Пункты прызначэння і перавозчыкі

Унутраныя

Абласныя

Авіякампанія Напрамак
Кітай Air China Пекін-Сталічны
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Air Koryo Пекін-Сталічны[2], Пудун (Шанхай)[3], Шэньян[2], Уладзівасток
Чартарныя рэйсы: Шэньчжоў, Харбін

Зноскі

  1. Air Koryo — The Official Webpage of the national airline of the DPRK Архівавана 16 кастрычніка 2009 года.
  2. 1 2 timetable (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2016. Праверана 22 верасня 2022.
  3. North Korea’s Air Koryo flying to Shanghai twice weekly — UPI.com
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аэрапорты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Транспарт у Паўночнай Карэі