wd wp Пошук:

Мігель дэ ла Мадрыд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мадрыд.

Мігель дэ ла Мадрыд Уртада (ісп.: Miguel de la Madrid Hurtado, 12 снежня 1934, Каліма — 1 красавіка 2012, Мехіка) — 32-і прэзідэнт Мексікі (1982—1988).

Біяграфія

Вучыўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі, атрымаў ступень магістра кіравання ў Гарвардскім універсітэце, прафесар канстытуцыйнага права. Працаваў у Банку Мексікі, у 1965 годзе пачаў працу ў сакратарыяце (міністэрстве) фінансаў. У 1970-72 гадах працаваў у Pemex. З 1976 года быў сакратаром міністэрства па справах бюджэту і планавання ва ўрадзе Хасэ Лопеса Партыльё, з мая 1979 года па верасень 1981 года — міністр. Браў удзел у распрацоўцы эканамічных праграм урада.

На прэзідэнцкіх выбарах 4 ліпеня 1982 года ўпэўнена перамог, набраўшы 16 145 000 (71,63 %) галасоў супраць 16,41 % у бліжэйшага пераследніка. У снежні 1982 стаў прэзідэнтам Мексікі ад Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі.

Змагаўся з карупцыяй, распачаў працэсы супраць двух найбольш карумпаваных чыноўнікаў ранейшага ўрада, аднак не крануў ні свайго папярэдніка Лопеса Партыльё, ні бюракратычны апарат ІПР і звязаных з ім прафсаюзных лідараў. Пры ім, з-за нафтавага крызісу ў 1982 годзе, павялічылася інфляцыя да 159 % у 1987 годзе. Беспрацоўе ў сярэдзіне 1980-х дасягала 25 %. Разам з тым, паводле рэкамендацый МВФ вёў жорсткую фінансавую палітыку. Актыўна змагаўся з карупцыяй, прыцягваў замежныя інвестыцыі і праводзіў прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. У 1986 годзе Мексіка ўвайшла ў Генеральнае пагадненне па тарыфах і гандлі. Удзельнік «Дэлійскай шасцёркі».

У 1985 годзе ў краіне адбыўся моцны землятрус. З-за некарэктных дзеянняў ўрада па барацьбе з яго наступствамі рэйтынг дэ ла Мадрыда і ІРП ўпаў.

Мігель дэ ла Мадрыд памёр 1 красавіка 2012 г. у Мехіка ад эмфіземы лёгкіх.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121094529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Murió Miguel de la Madrid a causa de enfisema pulmonar Праверана 28 чэрвеня 2012.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121094529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Шаблон:Прэзідэнты Мексікі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ямайкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Памерлі ад эмфізэмы
Катэгорыя·Прэзідэнты Мексікі
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мексіцы
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных