wd wp Пошук:

Мёрскі гісторыка-этнаграфічны музей

Мёрскі гісторыка-этнаграфічны музей — музей у Мёрах заснаваны ў 1983 г., адчынены для наведвальнікаў у 1994 г. Плошча экспазіцыі 131 м² , колькасць экспанатаў асноўнага фонду 3000 (2005 г.).

Экспазіцыя

У экспазіцыі прадстаўлены жалезныя прылады працы, шкляныя пацеркі, ювелірныя ўпрыгожванні з археалагічных помнікаў Мёрскага раёна, матэрыялы, прысвечаныя падзеям 1812 г., паўстанням 1830—1831 гг. і 1863—1864 гг., рэвалюцыі 1905 г., 1-й сусветнай вайне, перыяду знаходжання тэрыторыі раёна ў складзе Польшчы, дзейнасці партызан і падпольшчыкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, развіццю народнай гаспадаркі ў пасляваенны час. У экспазіцыі прадстаўлены таксама творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1983 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1983 год у Беларусі
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Мёраў
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта