wd wp Пошук:

Мяшэй шызы

Мяшэй шызы[3], Мяжэй[4] (Setaria glauca) — кветкавая травяністая расліна сямейства метлюжковых.

Батанічнае апісанне

Аднагадовая расліна. Корань валасніковісты, пранікае ў глебу на глыбіню да 150 см. З’яўляецца ў другой палавіне чэрвеня. Сцябло прамое, гладкае. Размнажаецца насеннем (да 5,5 тыс. з расліны).

Значэнне і шкоднасць

Усходы пустазелля цяжка адрозніць ад усходаў проса. Засмечвае збожжавыя, проса, прапашныя, тэхнічныя і агароднінныя культуры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Мяшэй
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта