wd wp Пошук:

Мяцеж 1941 года ў Румыніі

Мяцеж 1941 года ў Румыніі (мяцеж легіянераў, мяцеж «Жалезнай Гвардыі», рум.: Rebeliunea legionară) — узброены мяцеж (таксама расцэньваецца як путч) «Жалезнай Гвардыі» супраць кандукэтора Іона Антанеску, які суправаджаўся яўрэйскімі пагромамі з 21 па 23 студзеня 1941 года ў Румыніі.

Прычынамі путчу паслужылі супярэчнасці фактычнага кіраўніка Румыніі Іона Антанеску з Хорыем Сімам, лідарам «Жалезнай Гвардыі». У верасні 1940 года Антанеску пры падтрымцы «Жалезнай Гвардыі» здзесніў дзяржаўны пераварот, скінуўшы старога караля Караля II і пасадзіўшы на прастол яго сына Міхая I, які стаў чыста намінальнай фігурай. З гэтага моманту паміж гэтымі палітычнымі сіламі з’явіліся сур’ёзныя рознагалоссі. «Жалезная Гвардыя» пачала праводзіць палітыку тэрору. Праводзіліся арышты інтэлігенцыі, а над праціўнікамі арганізацыі, якія патрапілі ў турмы яшчэ пры старым рэжыме, праводзіліся расправы прама ў іх камерах. Практычна не надавалася ўвагі эканоміцы і сацыяльнаму развіццю Румыніі. Гэта прывяло да скоку коштаў у 2-3 разы. У такой сітуацыі Іон Антанеску вырашыўся пазбавіцца ад невыгоднай яму «Жалезнай Гвардыі».

У надзеі на тое, што Трэці рэйх падтрымае «Жалезную Гвардыю», яе прыхільнікі адважыліся на паўстанне супраць Антанеску. Да таго моманту ў Румыніі было шмат нямецкіх войскаў, якія ахоўвалі нафтавыя радовішчы. Аднак ужо ў час путчу Германія на афіцыйным узроўні падтрымала больш умеранага Антанеску.

19 студзеня па ўсёй краіне пачаліся яўрэйскія пагромы, арганізаваныя «Жалезнай Гвардыяй». Пасля двух дзён распраў над яўрэямі, 21 студзеня, легіянеры выйшлі з палітычнага саюза з Антанеску. Яўрэйскія пагромы ў Бухарэсце пачаліся за некалькі гадзін да паўстання. Яны перараслі ў масавыя беспарадкі і вулічныя баі з паліцыяй. 22 студзеня, калі становішча стала крытычным, Антанеску паслаў запыт у нямецкае пасольства, каб даведацца, ці карыстаецца ён яшчэ даверам Гітлера. Іаахім фон Рыбентроп неадкладна адказаў:

Так, Антанеску мусіць дзейнічаць як лічыць неабходным і мэтазгодным. Фюрар жа раіць яму паступіць з легіянерамі гэтак жа, як ён у свой час абыйшоўся з ромскімі путчыстамі.

Да баёў з легіянерамі былі прыцягнуты румынскія войскі, якія пры падтрымцы германскіх войскаў параўнальна лёгка 23 студзеня здушылі мяцеж. Пасля гэтых падзей Антанеску неадкладна распусціў урад, у якім знаходзіліся прыхільнікі «Жалезнай Гвардыі». Сама арганізацыя яго ўказам была распушчана, а яе лідары арыштаваны. Частка легіянераў бегла за граніцу, больш за 9 тысяч легіянераў апынуліся ў турме. Хорыя Сіма бег у Германію, дзе быў узяты пад варту. У Румыніі яму быў вынесены завочны смяротны прысуд. Пасля вайны ён жыў у эміграцыі ў розных краінах.

У выніку Антанеску атрымаў падкантрольныя сабе ўрад і парламент. Малады кароль фактычна з’яўляўся марыянеткай. Новы кіраўнік краіны абвясціў сябе фюрарамкандукэторам») Румыніі.

Зноскі

  1. The Nizkor Project — The Pre-War Years(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2013. Праверана 24 сакавіка 2007.
  2. Ancel, Jean (2002). History of the Holocaust — Romania (іўрыт). Israel: Yad Vashem. pp. 374–75. ISBN 965-308-157-8.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Паўстанні ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1941 год у Румыніі
Катэгорыя·Студзень 1941 года
Катэгорыя·Яўрэйскія пагромы
Катэгорыя·Канфлікты 1941 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нацыянал-легіянерская дзяржава
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Путч
Катэгорыя·Гісторыя Бухарэста