wd wp Пошук:

Мярэдзеж

Мярэ́дзеж — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Альзініца, за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, паміж вёскамі Лука і Ухвішча.

Плошча паверхні возера 0,09 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,27 (1,38[1]) км. Найбольшая глыбіня 19 м, сярэдняя 7,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,69 млн м³. Плошча вадазбору 0,38 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 15—25 м. Берагі пясчаныя, пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе возера месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе займае каля 20 % плошчы возера[1]. Дно да глыбіні 5 м пясчанае, глыбей — ілістае. Возера мезатрофнае[1], зарастае ўмерана. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 5 м, надводная да 25 м ад берага возера.

У паўднёвай частцы пратокай (ручаём) злучаецца з возерам Ухвішча.

Зноскі

  1. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 428—429.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці