Мярлінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Мярлін.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года ў складзе Столінскага раёна. Скасаваны 2 кастрычніка 1962 года[1].