wd wp Пошук:

Мяккі стыль

Скульптуры мадонны, 1400

Мяккі стыль (ням.: Weicher Stil) — плыня ў заходнееўрапейскім, пераважна нямецкім і чэшскім, мастацтве позняй готыкі 1380-1430-я гг.. Для твораў «мяккага стылю», прасякнутых уплывамі містычных вучэнняў, характэрны лірычнасць і эмацыйная насычанасць вобразаў, што сведчыць пра паступовае разлажэнне канонаў сярэдневяковага мастацтва. У жывапісе тыповымі ўзорамі «мяккага стылю» з’яўляюцца творы так званага Майстра Тршэбанскага алтара(руск.) бел., Конрада з Зёста, так званага Верхнярэйнскага майстра, у скульптуры — так званыя прыгожыя мадонны(польск.) бел., невялікія алтарныя статуі з каменя ці дрэва, радзей з алебастру.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Готыка
Катэгорыя·Гатычная скульптура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай