wd wp Пошук:

Мяднянскае

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Медна. Мядня́нскае во́зера, Медна — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размяшчаецца ў 22 км на поўдзень ад Брэста каля вёскі Медна. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча паверхні возера складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня возера 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі складае 1,8 км, плошча вадазбору 1,75 км². Аб’ем вады ў возеры 0,46 млн м³. Берагі возера высокія, пясчаныя, месцамі парослыя хмызняком. Мелкаводдзе возера пясчанае, з глыбіні 2 м дно выслана сапрапелем. Расліннасць пашыраная да глыбіні 3—3,5 метраў.

З Мяднянскага возера выцякае рака Спанаўка. Возера злучанае каналам з Страдзецкім возерам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Брэсцкая група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Азёры Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Заходняга Буга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара