wd wp Пошук:

Мядзведна

Мядзве́дна, Нядзве́днавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 3,5 км на ўсход ад вёскі Быстрамаўцы, на паўночны ўсход ад возера Абаб’е, у басейне ракі Абабіца. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,44 км². Даўжыня 1,62 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 9,9 м, сярэдняя — 4,3 м. Даўжыня берагавой лініі 4,07 км. Аб’ём вады ў возеры 1,91 млн м³. Плошча вадазбору 3,18 км².

Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, тарфяністыя. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыбіні 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана арганагеннымі адкладамі і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 4,5 м пераважна падводнай расліннасцю. Выцякае ручай у возера Дуброк.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Абабіцкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна