wd wp Пошук:

Мэры Эрыставі

Мэры Эрыставі (груз. მერი ერისთავი; 1888 — 21 студзеня 1986) — грузінская арыстакратка, ікона моды і адна з самых першых мадэляў Како Шанель. Перад рэвалюцыяй у Расіі ў 1917 годзе займала салідную пасаду ў грузінскім вышэйшым грамадстве, а таксама пры расійскім імператарскім двары. Часам Мэры лічаць музай грузінскага паэту Галактыёна Табідзэ.

Біяграфія

Нарадзілася ў грузінскім горадзе Батумі ў сям’і генерал-маёра прынца Пракофа Шэрвашыдзэ. Праз сваю прыгажосць была вельмі вядомая ў вышэйшых колах Грузіі, акрамя таго, атрымлівала кампліменты ад расійскага імператара Мікалая II, калі ён сустрэў яе падчас візіту ў Тыфліс у 1912 годзе. Паколькі яе бацька стаў членам імператарскай Думы, сям’і неўзабаве давялося пераехаць у Санкт-Пецярбург, дзе Мэры стала фрэйлінай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Пасля смерці бацькі Мэры вярнулася ў родную Грузію і правяла маладыя гады на захадзе краіны са сваёй маці і сёстрамі-блізнятамі Элен і Тамарай.

Пасля стварэння Першай грузінскай рэспублікі ў выніку расійскай рэвалюцыі жаніх Мэры прынц Георгій Эрыставі вярнуўся ў Грузію з намерам ажаніцца з ёй. Яны ўступілі ў шлюб у Кутаісі неўзабаве пасля яго прыбыцця і, верагодна, з нагоды бяспекі, назаўсёды пасяліліся ў краіне, якая ў той час мела пэўную абарону, гарантаваную Германіяй. Мірны час у Грузіі праіснаваў нядоўга, і пара была вымушана пакінуць краіну ў сакавіку 1921 года падчас уварвання савецкіх войскаў. Каб пазбегнуць зняволення, дэпартацыі альбо смерці, Мэры разам з іншымі вядомымі грузінскімі шляхцічамі і ўрадоўцамі выправілася з краіны на судне з Батумі. Уз’ядналася з мужам у Стамбуле, а потым удваёх яны выправіліся ў Францыю, дзе і пасяліліся.

Першы час у Францыі сям’я жыла не вельмі шыкоўна, але пасля адкрыцця ўласнага атэлье і пачатку супрацоўніцтва з Како Шанель, пара значна выправіла сваё матэрыяльнае становішча. Неўзабаве пасля гэтага Георгій памёр і Мэры засталася адна, бо ў пары не было дзяцей. Астатняе жыццё Мэры правяла ў адзіноце, зрэдку кантактуючы з іншымі грузінскімі эмігрантамі, за выключэннем наведванняў мясцовага прыходу Грузінскай праваслаўнай царквы. У апошнія гады жыцця была вымушана пераехаць у дом састарэлых, дзе дзякуючы палепшанаму фінансаваму становішчу ёй была прадастаўлена асабістая пакаёўка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Батумі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Руская эміграцыя першай хвалі