wd wp Пошук:

Мыш еўрапейская

Мыш еўрапейская (Apodemus sylvaticus) — від сысуноў сямейства мышыных.

Апісанне

Даўжыня цела 7,6—11,0 см, хваста 6,9—11,5 см. Маса 14—35 г. Афарбоўка футра на спіне вар’іруе ад вохрыста-рыжаватай да цёмна-бурай, грудзі і брушка белыя.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, а таксама на паўночным захадзе Афрыкі і многіх астравах Міжземнага мора. Засяляе лясныя тэрыторыі, хмызняковыя зараснікі, узлескі, высечкі, сады, паркі, сустракаецца ў паселішчах чалавека. Сховішча знаходзіць пад каранямі дрэў і паваленымі стваламі, у лясной падсцілцы, у кучах галля і рэштак драўніны. Глыбокіх нор не капае.

Асаблівасці біялогіі

Найбольш актыўная ўначы. Корміцца жалудамі, арэхамі, насеннем дрэў і травы, зялёнымі часткамі раслін; есць таксама казурак і іх лічынак.

На працягу года самка дае 2—4 прыплоды, у сярэднім па 6 дзіцянят у кожным. Маладыя самкі здольныя прыносіць дзіцянят ва ўзросце 80—90 дзён; сярэдні прамежак паміж дзвюма вывадкамі 50—60 дзён.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Мышыныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта