Мыхайліўскі раён[1] (укр.: Михайлівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Мыхайліўка[1] (укр.: Михайлівка).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 29354 чалавекі, плошча — 1067 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 8 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 46 сёлаў.