wd wp Пошук:

Муя Вээтам

Му́я Вэ́этам (эст.: Muia Veetamm, сапраўднае імя Эльтс Ры́стмягі (эст.: Elts Ristmägi); нар. 2 сакавіка 1907, Трыйгійская воласць, павет Хар’ю, Эстонія — 15 снежня 1995, Талін, Эстонія) — эстонская пісьменніца.

У 19291931 гадах вучылася ў Талінскім каледжы Таварыства народных універсітэтаў. Друкавалася з 1936 года.

Творчасць

У кнігах вершаў «Вачамі і сэрцам» (1949), «Успаміны пра пройдзены шлях» (1955) грамадзянская і пейзажная лірыка, у зборніках «Жалейка і люстэрка» (1959), «Сцяжыны і дзверы» (1968), «На мяжы мора і сушы» (1974), «Канапляны парус» (1982) актуальныя праблемы сучаснага грамадскага жыцця. Аўтар паэтычных і празаічных твораў для дзяцей, публіцыстычнай кнігі «Кветкі і карані» (1962), п’ес, лібрэта опер.

На эстонскую мову пераклала асобныя творы П. Броўкі (у зборніку «А дні ідуць», 1964), Я. Купалы (у зборніку «А зязюлька кукавала…», 1966), Я. Коласа (у зборніку «Звон шыбаў», 1968), Васіля Віткі (1980)[2].

Зноскі

  1. 1 2 Elts Ristmägi // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Veetamm, Muia

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменніцы Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на эстонскую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хар’юмаа
Катэгорыя·Пісьменніцы XX стагоддзя