wd wp Пошук:

Муха капусная вясновая

Муха капусная вясновая (Delia radicum) — від караткавусых двухкрылых з сямейства Anthomyiidae.

Апісанне

Від падобны на Delia floralis, адрозніваючыся наступнымі прыкметамі. Самец цёмна-папялістага колеру з шырокімі цёмнымі палосамі на спінцы; праз усе брушка праходзіць шырокая чорная падоўжная паласа, на ўсіх сегментах — вузкая папярочная палоска. Самка буйней, больш светлага попельна-шэрага колеру.

Распаўсюджанне

Жыве ў Еўропе ад Скандынавіі да Іспаніі, у Паўночнай Афрыцы, Кітаі, Японіі, завезены ў Паўночную Амерыку. У Расіі сустракаецца паўсюдна, акрамя тундры.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Насякомыя-шкоднікі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Караткавусыя двухкрылыя