wd wp Пошук:

Муса Хілаль

Муса Хілаль (араб. موسى هلال‎‎ Mūsa Hilāl) — саветнік міністра ўнутраных спраў Судана і меркаваны лідар праўрадавага апалчэння «Джанджавід», якое прымае актыўны ўдзел у Дарфурскім канфлікце, змагаючыся супраць сепаратыстаў[1].

Біяграфія

Муса Хілаль нарадзіўся ў 1961 годзе, дакладная дата невядома. Яго клан Ум-Джалул ажыццяўляў кіраўніцтва арабскага племя махамідаў у Дарфуры[2]. Махаміды з’яўляюцца часткай больш буйной канфедэрацыі плямёнаў жывёлагадоўцаў (абала) племя Рызейгат[3]. Хілаль стаў лідарам апалчэння «Джанджавід», якое адказна за шэраг ваенных злачынстваў супраць грамадзянскага насельніцтва ў 2003 годзе ў рамках дзеянняў па барацьбе з паўстанцамі. 21 студзеня 2008 года федэральны ўрад Судана абвясціў аб прызначэнні Муса Хілаля на пасаду галоўнага саветніка ў МУС. Гэтая пасада дазволіла яму каардынаваць свае дзеянні з рэгіянальнымі лідарамі Дарфура[4].

У студзені 2014 года Хілаль пакінуў кіруючую Партыю нацыянальнага кангрэса Судана і заснаваў новы рух, вядомы як Суданскі рэвалюцыйны савет абуджэння[5]. Па стане на канец сакавіка таго ж года ён кіраваў уласнай адміністрацыяй у Паўночным Дарфуры, а яго войскі кантралявалі гарады Сараф-Умра, Кутум, Кабкабія і раён Эль-Ваха[6].

Хілаль быў арыштаваны ў лістападзе 2017 года і асуджаны за ваенныя злачынствы ў адносінах да мірных жыхароў[7].

Зыходзячы са слоў самога Муса Хілаля, ён займаўся наборам навабранцаў для «Джанджавід», хоць пастаянна адмаўляў прыналежнасць да Вярхоўнага камандавання джанджавідаў, і толькі з’яўляўся ўплывовым шэйхам у Дарфуры[8]. Хілаль таксама сцвярджаў, што дзеянні джанджавідаў арганізаваны і накіраваны федэральным урадам у Хартуме пад кіраўніцтвам прэзідэнта Судана Амара Хасана аль-Башыра. Як заявіў ён у відэаінтэрв’ю з Human Rights Watch, усе напады апалчэнцаў непасрэдна падрыхтаваныя суданскім урадам[9].

11 сакавіка 2021 года Муса Хілаль вызвалены. Памілаванне прадастаўлена Суверэнным саветам, установай, адказнай за пераходны перыяд у Судане. Аднак Хілаль застаўся пад санкцыямі ААН[10].

Зноскі

  1. "‘Janjaweed leader’ is Sudan aide", BBC News, 20 January 2008
  2. http://www.sudantribune.com/spip.php?article25660 “PROFILE: Musa Hilal from a convicted felon to a government official” Sunday Tribune 22 January 2008
  3. Flint, Julie. The Other War: Inter-Arab Conflict in Darfur (нявызн.). Small Arms Survey (1 кастрычніка 2010).
  4. Archived copy (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2009. Праверана 26 лістапада 2008. Musa Hilal: “Minister of Offense,” The New Republic Feb 1, 2008
  5. Janjaweed leader defects from NCP, establishes new political movement - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan (нявызн.). www.sudantribune.com. Sudan Tribune.
  6. Musa Hilal ’establishes administration’ in North Darfur (нявызн.). Праверана 17 снежня 2014.
  7. Sudan says militia leader arrested (нявызн.) (27 лістапада 2017). Праверана 9 чэрвеня 2019.The Stunning Revenge of Sudan’s Former ‘Janjaweed’ (нявызн.). MEMRI. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  8. Polgreen, Lydia. Over Tea, Sheik Denies Stirring Darfur’s Torment(англ.) , The New York Times (12 чэрвеня 2006).
  9. https://www.hrw.org/en/news/2005/03/01/darfur-militia-leader-implicates-khartoum(недаступная+спасылка) “Darfur: Militia Leader Implicates Khartoum” March 1, 2006
  10. Sudanese militia leader Musa Hilal freed after pardon

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дарфурскі канфлікт
Катэгорыя·Ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе