wd wp Пошук:

Мурэн

Мурэн — горад у Манголіі, адміністрацыйны цэнтр аймака Хуўсгел. У канцы 2007 года насельніцтва горада складала 36 082 чалавека, плошча — 102,9 км², шчыльнасць насельніцтва — 351 чал/км². Размешчаны побач з ракой Дэлгэр-Мурэн, левым вытокам ракі Селенгі. У горадзе ёсць музей, тэатр, бальніца, пошта, некалькі школ і дзіцячых садкоў. Тут жа размешчаны адзін з найбуйнейшых гандлёвых рынкаў Манголіі. Важнае значэнне мае гарадскі аэрапорт, які абслугоўвае мясцовыя лініі (на Улан-Батар, Булган, Ховд), а таксама міжнародныя рэйсы замежных авіякампаній.

Гісторыя

Горад Мурэн развіўся з будыйскага манастыра Мурэнгійн-хурэ, заснаванага ў 1809 годзе на беразе ракі Дэлгэр-Мурэн. У 1921 годзе ў манастыры пражывалі 1300 лам. У 1937 годзе манастыр быў разбураны.

У пачатку 1990-х гадоў на месцы старога манастыра быў заснаваны невялікі новы манастыр Дандзадарджа-хійд. Тады ж побач з горадам было выяўлена масавае пахаванне 5 тысяч расстраляных манахаў (гэта складала больш за 1 % усяго дарослага насельніцтва Манголіі ў 1937 г.).

  1. http://data.un.org/Data.aspx?d=POP&f=tableCode%3a240%3bcountryCode%3a496%3bsexCode%3a0&c=2,3,6,8,10,12,14,16,17,18&s=_countryEnglishNameOrderBy:asc,refYear:desc,areaCode:asc&v=1
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Манголіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных