wd wp Пошук:

Мурат

Мурат (турэцк.: Murat Nehri, Мурад, Усходні Еўфрат, Арацані — арм.: Արածանի) — рака, якая цячэ па Армянскім нагор’і ў Турцыі, найважнейшы прыток Еўфрата.

Мурат бярэ пачатак у гарах усходняй Турцыі паблізу гары Арарат і цячэ па доўгай і вузкай даліне Армянскага нагор’я. Даўжыня ракі складае 722 км, плошча басейна каля 40 тыс. км². Узровень вады моцна вагаецца, узнімаючыся ў вясновае разводдзе (у красавіку-маі) і застаючыся нізкім у астатні час. Рака несуднаходная, зімой ўчасткамі замярзае.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Турцыі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта