wd wp Пошук:

Муляраўскі сельсавет

Муляраўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Муляраўка.

Створаны 20 жніўня 1924 года як Смятаніцкі сельсавет у складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Смятанічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Курыціцкага сельсавета[1]. 3 студзеня 1986 года перайменаваны ў Муляраўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў пасёлак Муляраўка.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2050 чалавек[2], з іх 97,0 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Муляраўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат