wd wp Пошук:

Муйсата

Муйсата, Муйса́ткавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Рычанка, за 20 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Станкавічы, каля вёскі Міхалінка (нежылая[1]).

Плошча паверхні возера 0,22 (0,19[2]) км². Даўжыня 0,77 (0,8[2]), найбольшая шырыня 0,35 (0,38[2]), даўжыня берагавой лініі 1,92 (2,08[2]). Найбольшая глыбіня 4,7[2], сярэдняя 2,9[2]. Аб’ём вады ў возеры 0,55[2] млн м³. Плошча вадазбору 2,75 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, спадзістыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі пясчаныя, пераважна высокія. Зона мелкаводдзя пясчаная. Глыбей дно возера высцілаюць іл і сапрапель. Зарастае слаба. Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі.

Зноскі

  1. 1 2 Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Морфометрические параметры озёр Витебской области Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна