wd wp Пошук:

Музей падноснага промыслу

Ніжнетагільскі музей гісторыі подносного промыслу «Дом Худаяравых» — музей мастацтва вырабу і роспісу бляшаных падносаў, з’яўляецца часткай музейнага аб’яднання «Музея-запаведніка „Горназаводскі Урал“». Музей прысвечаны даўнейшаму народнаму промыслу Тагільскага лакавага падноснага роспісу. Музей размяшчаецца ў двухпавярховым бярвеністым будынку былога дома сям’і ўральскіх мастакоў Худаяравых побач з Ніжнетагільскім музеем побыту і рамёстваў горназаводскага насельніцтва «Панскі дом», разам з якім з’яўляецца часткай аднаго этнаграфічнага комплексу. Дом-музей Худаяравых з’яўляецца помнікам гісторыі федэральнага значэння. Музей знаходзіцца ў Ніжняга Тагіла, на вуліцы Тагільскай у Ленінскім раёне горада, на Старым Карку.

Гісторыя

До рэвалюцыі 1917 года будынак будучага музея належаў сям’і ўральскіх мастакоў Худаяравым. У 1982 годзе дом быў перанесены з вуліцы Горкага (былой Берагавой) на тэрыторыю этнаграфічнага комплексу на вуліцу Тагільскую, 24 і адноўлены на новым месцы з заменай фрагментаў бярвён. Дзеля адраджэння і захавання традыцый Ніжняга Тагіла і Урала 1991 годзе ў горадзе ў доме Худаяравых быў створаны Музей падноснага промыслу, які пазней стаў складнікам ніжнетагільскага музейнага аб’яднання «Музея-запаведніка „Горназаводскі Урал“».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Ніжняга Тагіла
Катэгорыя·Гісторыя Урала
Катэгорыя·Музеі Ніжняга Тагіла
Катэгорыя·Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта