wd wp Пошук:

Мудугар

Мудугар, або мудувар (саманазва മുഡുഗര്‍) — малы народ на поўдні Індыі. Жывуць у горнай мясцовасці на тэрыторыі штатаў Керала, Тамілнад і Махараштра. Агульная колькасць (2011 г.) - 23 746 чал.

Мудугар размаўляюць на непісьменнай мове, блізкай да малаялам. Адрозніваюцца знешнасцю і заняткамі. Сярод мудугар часцяком сустракаюцца людзі высокага росту з доўгімі насамі і прамымі валасамі. Асноўныя заняткі — паляванне, збіральніцтва, падсечна-агнявое земляробства.

Мудугар лічацца племянной супольнасцю. На чале народа стаіць правадыр і старшыні тхулаяры і куларан. Сем’і малыя нуклеарныя. Уласнасць сям’і належыць жонцы. Адлік сваяцтва матрылакальны. Рэдка сустракаецца паліандрыя.

Мудугар маюць асобныя жытлы для халасцякоў, у якіх жывуць хлопчыкі прыкладна з 10 гадоў, а таксама асобныя жытлы для дзяўчат.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы Азіі
Катэгорыя·Дравідыйскія народы
Катэгорыя·Народы Індыі