У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Келдыш.
Мсціслаў Усеваладавіч Келдыш[6] (10 лютага 1911, Рыга — 24 чэрвеня 1978, Масква) — савецкі вучоны ў галіне матэматыкі і механікі. Акадэмік АН СССР (1946; член-карэспандэнт 1943), з 1953 член Прэзідыума, у 1960—1961 віцэ-прэзідэнт, у 1961—1974 прэзідэнт, у 1974—1978 член Прэзідыума АН СССР. Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1956, 1961, 1971). Член КПСС з 1949.