wd wp Пошук:

Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж

Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж (МДБК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Базавым прадпрыемствам з’яўляецца «Магілёўаблсельбуд». За 19662016 гг. падрыхтавана больш за 15 тысяч чалавек[1]. Галоўны корпус размешчы па адрасе вул. Савецкая, 10.

Гісторыя

Будынак павятовага вучылішча

Будынак адміністрацыйнага корпуса быў пабудаваны ў 1830 годзе для дзяржаўных устаноў. Пасля спусташальных пажараў 1858 і 1863 гг., у 1880 годзе абгарэлы будынак па хадайніцтве губернскага начальства «саступлены» гораду для прыстасавання пад гарадское вучылішча. У 1912 годзе гарадское вучылішча было ператворана ў вышэйшае пачатковае. У 1918 годзе на базе вучылішча адкрываецца 1-я Савецкая яўрэйская школа (7 гадоў навучання), якая ў 1933 годзе перайменавана ў агульнаадукацыйную школу № 5, а ў 1946 годзе ў 3-ю сярэднюю школу[1].

У кастрычніку 1966 года адкрыта ГПТВ-92, якое рыхтавала кваліфікаваных будаўнікоў. Першым дырэктарам прызначаны Леў Якаўлевіч Гайбергер. Прыём ажыццяўляўся на базе 8 класаў на спецыяльнасці: муляр, тынкоўшчык-маляр-плітачнік, цясляр. Першы выпуск склаў 130 чалавек[1].

З 1974 года ў вучылішчы пачынаюць рыхтаваць кадры з сярэдняй адукацыяй. У 1980 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 2000 года навучэнцы могуць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю[1].

30 красавіка 1998 года Мсціслаўскае ПТВ-92 будаўнікоў ператворана ў Мсціслаўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча будаўнічага профіля. 1 верасня 2002 года ў Мсціслаўскі будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж, перайменаваны 13 лютага 2004 года ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж (МДБПТК)[1].

У 2016 годзе ператвораны ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж[2].

Інфраструктура

Будынак былой земскай управы

Каледж размяшчаецца ў 5 навучальных карпусах, у якіх маецца 30 навучальных кабінетаў, 9 лабараторый, 16 майстэрняў. Акрамя таго, маецца інтэрнат на 400 месцаў, 2 актавыя залы, спартыўны комплекс, аўтадром, сталовая, 3 буфеты, музей і інш[2].

Спецыяльнасці

Аддзяленне тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў

Прафесійна-тэхнічная адукацыя:

Сярэдняя спецыяльная адукацыя:

Аддзяленне прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва

Прафесійна-тэхнічная адукацыя:

Сярэдняя спецыяльная адукацыя:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 История Колледжа Архівавана 18 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Афіцыйны сайт Архівавана 27 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкая вуліца (Мсціслаў)
Катэгорыя·Каледжы Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Адукацыя ў Мсціславе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·1966 год у Беларусі