wd wp Пошук:

Мошэ Бернштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бернштэйн. Мошэ Бернштэйн (1920, Бяроза[4] — 2006, Тэль-Авіў, Ізраіль) — яўрэйскі мастак.

Біяграфія

Мемарыяльная дошка Мошэ Бернштэйну ў Тэль-Авіве.

Нарадзіўся ў Бярозе ў сям’і артадаксальных яўрэяў. Прафесійную адукацыю атрымаў у мастацкай акадэміі Вільні, дзе вучыўся з 1935 года. У 1939 годзе быў эвакуяваны ў Саратаў. Некалькі гадоў працаваў у калгасе, пазней падзарабляў мастаком у адной з вытворчых майстэрняў.

У 1947 годзе выехаў у Ізраіль. У жніўні 1948 года мабілізаваны ў войска абароны Ізраіля.

У 1949 годзе стаў удзельнікам выстаўкі «Аманім алім» — «Мастакі-рэпатрыянты». Поўнае прызнанне атрымаў пасля персанальнай выстаўкі ў прэстыжнай тэль-авіўскай галерэі «Кац».

За 50 гадоў насычанай творчай працы адбылося звыш 50 выставак з яго ўдзелам. Яго працы некалькі разоў экспанаваліся ў Расіі, ЗША, Францыі, Нідэрландах і Італіі. У 1998 годзе карціны Бернштэйна экспанаваліся на міжнародным фэсце тэатру ў Парме (Італія), у 1999 годзе за «дакументацыю зніклага яўрэйскага свету» мастак атрымаў узнагароду Інстытута вывучэння Халакосту (Ізраіль)[5][6].

Зноскі

  1. 1 2 Moshe Bernstein // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moshe Bernstein // Information Center for Israeli Art — 1975. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Moshe Bernstein // RKDartists
  4. Moshe Bernstein. The Israel Museum(англ.)
  5. Выкрадзенае дзяцінства
  6. Moshe Bernstein
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Мастакі Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных