Моцель Абелевіч Блінчыкаў (парт. псеўданім Л. Якаўлеў) (25 сакавіка 1896, г. Краслава, Латвія — 11 лістапада 1935) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].
Член РКП(б) з 1919 г. З 1919 г. у РСЧА, намеснік начальніка палітаддзела 17-й стралковай дывізіі на Заходнім фронце. З канца 1920 г. намеснік наркама працы БССР. З лістапада 1921 г. на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар Беластоцкага акруговага камітэта Кампартыі Польшчы. У 1922—1928 у турмах Польшчы. У 1928—1935 гг. член Бюро ЦК КПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Дэлегат I (1928), II (1935) з’ездаў КПЗБ, VI кангрэса Камінтэрна (1935)[1].