Мотальскае возера — размешчана ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на поўнач ад вёскі Моталь. Плошча люстэрка — 1,15 км². Сярэдняя глыбіня 1 м. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 1180000 кб.м. Плошча вадазбору 3588 км².
Размешчана ў басейне ракі Ясельда, якая цячэ праз возера. Катлавіна возера лопасцевай формы (выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 2,5 км; максімальная шырыня — 0,77 км, сярэдняя — 0,46 км) сфарміравана ў выніку разліву ракі Ясельда. Берагавая лінія даўжынёй 6,9 км утварае мноства заліваў. Звужаючыся ў сярэдняй частцы, катлавіна падзяляецца на 2 плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае больш за палову плошчы возера.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года. |