wd wp Пошук:

Мост Альма

Мост Альма (Pont de l’Alma) — 150-метровы арачны мост праз Сену ў Парыжы, названы ў гонар перамогі французаў над рускімі ў Альмінскай бітве Крымскай вайны. Ён быў адкрыты каля плошчы Альма імператарам Напалеонам III 2 красавіка 1856 года, а да Сусветнай выставы 1900 года яго даўжыня павялічылася ўдвая за конт прыбудовы пешаходнага мастка.

Кожную з чатырох асноў моста некалі ўпрыгожвала статуя ваеннага — зуава, грэнадзёра, артылерыста і пехацінца. Гэтыя статуі былі зручныя для вызначэння ўзроўню Сены: калі вада пакрывала ступні ног зуава, доступ публікі да ракі перакрывала паліцыя, а калі вада даходзіла да ўзроўню бёдраў — зачынялася рачная навігацыя.

У 1970-74 гг. старадаўні мост быў заменены на сучасны з мэтай пашырэння для патрэб дарожнага руху. У цяперашні час з чатырох статуй на мосце захавалася толькі фігура зуава. Астатнія былі вывезеныя за межы Парыжа: напрыклад, «Пехацінец» стаіць у венсенскім форце Гравель.

Цікавыя факты

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1856 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Арачныя масты
Катэгорыя·Масты Парыжа
Катэгорыя·Масты цераз Сену
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта