wd wp Пошук:

Мост Інвалідаў

Мост Інвалідаў (фр.: Pont des Invalides) — арачны мост у Парыжы праз Сену, размешчаны паміж мастамі Альма і Аляксандра III недалёка ад Дома Інвалідаў.

Гісторыя моста пачынаецца ў 1820-я гг. Французскі інжынер Клод Луі Мары Анры Наўе прапанаваў у 1821 годзе праект падвеснага моста. У 18241826 гг мост знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, але не быў завершаны. У 1829 годзе быў адкрыты новы мост з двума апорамі і трыма порцікамі. Але з-за зносу ў 1850 годзе доступ на мост быў абмежаваны. У 1854 годзе збудаванне было разбурана і пачалося будаўніцтва больш сучаснага моста, якое завяршылася праз год да Сусветнай выставы, якая праводзілася ў 1855 годзе ў Парыжы.

Пабудаваны мост уяўляе сабой чатырохарачны мост (дзве аркі па 34 м і дзве па 36 м). Даўжыня моста — 152 м, вышыня над вадой — 18 м (самы нізкі мост праз Сену ў межах Парыжа). Шырыня праезнай часткі — 14 м, два тратуара па 2 м.[1] З моманту ўводу ў эксплуатацыю мост некалькі разоў рэканструяваўся. Узімку 1880 года былі зруйнаваны дзве аркі, але адноўлены на працягу года. Апошняя сур’ёзная рэканструкцыя адбылася ў 1956 годзе, калі было праведзена пашырэнне тратуараў.

Постаць на цэнтральнай апоры моста сімвалізуе перамогі Напалеона на сушы і на моры, а скульптурныя галовы на іншых апорах — ваенныя трафеі.

Галерэя

Зноскі

  1. Pont des Invalides — Paris.fr Архівавана 13 ліпеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Масты Парыжа
Катэгорыя·Масты цераз Сену
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1829 годзе