Мо́сткі[1] (трансліт.: Mostki, руск.: Мостки) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Імянінскага сельсавета.
Уласнай школы няма, школьнікі наведваюць васьмігадовую школу ў Дзераўной, якая размяшчаецца ў адлегласці 1-3 кіламетраў ад Мостак. Ёсць свая лаўка. З раённым цэнтрам вёска звязана аўтобусным маршрутам Драгічын — Мосткі, аўтобусы ходзяць кожны дзень на досвітку і ўвечары. Шмат вяскоўцаў працуе ў Дзераўной. На ўездзе ў населены пункт з дзераўнянскага напрамку перад пачаткам вёскі стаіць крыж.