wd wp Пошук:

Мосталес

Мосталес (ісп.: Móstoles) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд. Горад з’яўляецца другім паводле велічыніі ў сваёй аўтаномнай супольнасці і знаходзіцца ў 18 км ад Мадрыда. Мосталес быў на працягу доўгага часу толькі невялікай вёскай, але хутка пачаў пашырацца ў ХХ стагоддзі. З’яўляецца прадмесцем Мадрыда, не зважаючына тое, што мае прамысловыя зоны.

Гісторыя

Мосталес здабыў вядомасць 2 мая 1808 года, хоць і быў на той час невялікай вёскай. У гэты дзень старшыня вёскі Андрэс Тарэхон абвясціў вайну Францыі, калі за некалькі гадзін да гэтага пачалося Мадрыдскае паўстанне, якое паклала пачатак вайне на Пірэнейскім паўвостраве.

Жыхарка Мосталеса, Мануэла Маласанья, стала папулярнай гераіняй паўстання ў той дзень, гэта значыць станцыя метро і некаторыя сярэдняй школы ў Мосталесе і ў наваколлях Мадрыда былі названыя ў яе гонар.

Транспарт

Мосталес звязаны з іншымі прадмесцямі і цэнтрам Мадрыда лініяй метро, лініяй прыгарадных цягнікоў, мясцовымі і рэгіянальнымі аўтобуснымі маршрутамі і некалькімі буйнымі аўтастрадамі і платнымі дарогамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Муніцыпалітэты аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96