wd wp Пошук:

Морган Цвангіраі

Морган Рычард Цвангіраі (нар.10 сакавіка 1952 — 14 лютага 2018) — палітык Зімбабвэ, кіраўнік «Руху за дэмакратычныя перамены» (Movement for Democratic Change; MDC).

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Зімбабвэ 29 сакавіка 2008 г. набраў 47,9 % галасоў, а дзейны прэзідэнт Роберт Мугабэ — 43,2 %.

6 чэрвеня 2008 года быў арыштаваны і пасланы ў паліцэйскае кіраванне Эсігадзіні (40 км на паўднёвы захад ад Булаваё), затым адпушчаны на волю. Раней ён таксама быў затрыманы, але адпушчаны пасля званка прэзідэнта ПАР Таба Мбекі.

11 лютага 2009 прызначаны прэм’ер-міністрам, узначаліўшы кааліцыйны ўрад з прыхільнікамі Мугабэ.

6 сакавіка 2009 аўтамабіль Цвангіраі трапіў у аварыю на трасе ў Харарэ, яго жонка Сьюзен загінула, а сам ён быў шпіталізаваны з траўмамі, якія не прадстаўлялі пагрозы для жыцця.

Пасля канстытуцыйнага рэферэндуму 2013 года, па выніках якога пасада прэм’ер-міністра была скасавана, вымушаны ў верасні 2013 года пакінуць пасаду.

Зноскі

  1. 1 2 Morgan Tsvangirai // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Morgan Tsvangirai // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. выгрузка даных Freebase — Google.
  4. Zimbabwe opposition leader Morgan Tsvangirai dies aged 65
Папярэднік:
Пасада адноўлена,
(Роберт Мугабэ да 1987)
2-гі Прэм'ер-міністр Зімбабвэ

з 11 лютага 2009
Пераемнік:
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Зімбабвэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зімбабвэ
Катэгорыя·Памерлі ў Яганэсбургу
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Зімбабвэ
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных