wd wp Пошук:

Мора Малое

Мора Малое (лац.: Mare Parvum) — вобласць на паверхні Месяца, размешчаная на краі бачнага месяцавага дыска. Гэтая назва не ўваходзіць у сучасны афіцыйны спіс аб’ектаў на месяцавай паверхні, складзены Міжнародным астранамічным саюзам.

Этымалогія

Упершыню Мора Малое з’явілася пад № 1348-1350 у каталогу Франца, выдадзеным у 1913 годзе.

Мора Малое пад № 2257a было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб’ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную Благг і Мюлерам у 1935 годзе[1].

Мора Малое было выключана з абноўленай наменклатуры, выдадзенай Койперам у 1961 годзе[2].

Зноскі

  1. Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS, стр.84 Архівавана 23 верасня 2015.
  2. IAU Transactions XIB

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Моры Месяца
Катэгорыя·Кратары без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кратары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кратары без пазіцыйных карт