Мора Аблокаў (лац.: Mare Nubium) — месяцавае мора, размешчанае на бачным боку Месяца, на паўднёвы ўсход ад Акіяна Бур. Лічыцца, што басейн мора ўтварыўся ў Данектарскі перыяд, утварэнні навакол яго — у Раннеімбрыйскі перыяд. Само мора было затоплена лавай у Познеімбрыйскі перыяд. На захадзе мора размешчаны кратар Буліяльд[1], які ўтварыўся ў Эратасфенскі перыяд, на поўдні — кратар Пітат. Промні кратара Ціха перасякаюць мора з поўдня на паўночны захад. У паўднёвай частцы мора, паміж кратарамі Бірт і Табітай размешчаны тэктанічны скід Прамая Сцяна (Rupes Recta)[2] даўжынёй 125 км і вышынёй 240 м[3], які лёгка ўбачыць ў 60-міліметровы тэлескоп[4].
Мора Аблокаў было першым, здымкі якога былі атрыманы ў ходзе місіі Lunar Reconnaissance Orbiter.