wd wp Пошук:

Монтэ-Альта

Монтэ-Альта ў кантэксце найбліжэйшых дакласічных помнікаў

Монтэ-Альта — археалагічны помнік на ціхаакіянскім узбярэжжы Гватэмалы, які даў назву аднайменнай археалагічнай культуры.

Размешчаны ў 20 км на паўднёвы ўсход ад г. Санта-Лусія-Кацумальгуапа ў акрузе Эксінтла, Монтэ-Альта адносіцца да некалькіх археалагічных перыядаў і культураў. Найстаражытнейшае паселішча ўзнікла тут каля 1800 г. да н. э. Культура Монтэ-Альта, якая існавала ў гэты перыяд — адна з найстаражытнейшых у Месаамерыцы і, відаць, папярэднічала альмекам.

У ранні дакласічны перыяд (400 г. да н. э. — 200 г. н. э.) Монтэ-Альта стаў рэгіянальным цэнтрам.

У Монтэ-Альта выяўлена 45 буйных збудаванняў, з якіх найбольш высокім з’яўляецца 20-мятровая піраміда.

Монтэ-Альта вядомы сваімі скульптурамі — гэта галовы і відарысы «пузатых» людзей (такая форма цела выклікана, хутчэй за ўсё, тым, што фігуры вычэсваліся з грубых, акруглых валуноў базальту). Не меней характэрны каменныя стэлы, лікам больш 10, у выглядзе табліц, а таксама 3 каменных алтара. Каменныя стэлы, па меркаванні археолагаў, мелі астранамічнае прызначэнне і служылі для вызначэння палажэння сонца, да якога прывязваліся даты святаў.

На паўночным усходзе выяўлена збудаванне ранняй класічнай эпохі — т.зв. Збудаванне 6[1].

Зноскі

  1. FAMSI © 2002 — Frederick J. Bove Архівавана 13 сакавіка 2006.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Гватэмале
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Месаамерыкі