wd wp Пошук:

Молі-блішчанкі

Молі-блішчанкі, кружковыя молі (Heliozelidae) — сямейства матылёў.

Дробныя матылі (размах крылаў 3,5—9 мм). Вусікі кароткія, ланцэтападобныя, укрытыя лусачкамі і дробнымі шыпікамі. Пярэднія крылы з 2 папярочнымі перавязкамі. Махры задніх крылаў вельмі доўгія. Лёт матылёў у маі—чэрвені. Вусені (у чэрвені—жніўні) мініруюць лісце дубу, бярозы, вольхі, кізілу: спачатку разніваюцца ў змеепадобных мінах, потым расшыраюць іх, міны ўздуваюцца. Перад акукліваннем робяць з ліста чэхлік, акукліваюцца ў ім на зямлі. Развіааюцца ў некалькіх пакаленнях.

На Беларусі трапляюцца 1 від: Heliozela sericiella — у дубровах і іншых лісцевых лясах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матылі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта